“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.
Змітрок Бядуля
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Па традыцыі і ў нашым садку прайшлі святочныя мерапрыемствы.
На працягу ўсяго дня выхаванцы гулялі ў розныя гульні, чыталі казкі, расказвалі вершы і пелі песні. Выхаванцы старэйшай групы наведалі міні-музей "Беларуская хатка".